Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Авяр’ян Дзеружынскі. Гумар, элементы гульні, лірычная пранікнёнасць у вершах для дашкольнікаў. Дзеці і прырода ў паэзіі аўтара.




Дзеружынскі Авяр’ян, нарадзіўся 10.06.1919 г. у вёсцы Хляўно Кармянскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.Скончыў Магілеўскі газетны тэхнікум (1937), затым Камуністычны інстытут журналістыкі ў Менску (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт і супрацоўнік газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, Маскве. У 1945-1949 гг. – загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена». З 1949 г. – рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г. – выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981-1984 гг. – выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1964 г.Узнагароджаны медалём.Першыя літаратурныя творы надрукаваў у 1939 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Песні маладосці» (1959), «Калінавы цвет» (1961), «Бярозавы вецер» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Цуды ёсць на свеце» (1960), «Дзе жыве зіма» (1962), «Карагод» (1963), «Ляцелі дзве птушкі» (1964), «Яе завуць Каця» (1965), «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык» (1969), «Чабарок» (1970), «Ластаўка» (1971), «Бегунок» (1972), «Каласок» (1975), «Конікі-будаўнікі» (1977), «Цягнік-працаўнік» (1978), «Вясёлікі» (выбранае, 1979), «Добрае сэрца» (1980), «Касмічны агарод» (1981), «Той, хто працуе…» (1984), «Працалюбы» (1987), «Залаты каласок» (1989).Многія вершы пакладзены на музыку, сярод іх «Мінскі вальс», «Дзявочая лірычная», «Песня аб Мінску», «Нездаровіцца». Песні «Сабірайся ў госці, мой дзядок», «Мяцеліца» сталі народнымі.Не менш значным для беларускай дзiцячай лiтаратуры было адлюстраванне праблемы «чалавек-прырода».Паэт А. Дзеружынскi ӯ сваiх творах прыкмячае адметныя асаблiвасцi знешняга выгляду раслiн, гаворыць пра споссаб iх жыцця, пра тое, якую карысць яны могуць прынесцi людзям. Яго вершы выхоӯваюць у дзяцей любоӯ да прыроды, дабрату, чуласць, чалавечнасць.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных