ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Тэма чалавека і прыроды ў навукова-прыгодніцкіх аповесцях У. Дубоўкі “Жоўтая акацыя”, “Як Алік у тайзе заблудзіўся”, “Ганна Алелька”. Асаблівасць падачы пазнавальнага матэрыялу.У аповесці «Жоўтая акацыя» (1967) Ул. Дубоўка заахвочвае свaix чытачоў да эксперымента, заклікае здзейсніць ледзь не фантастычныя справы, зрабіць казку явай. У новых умовах пісьменнік распавядае пра цікавую працу школьнага юнатаўскага гуртка «Жоўтая акацыя», пра ix навуковую захопленасць i ў пэунай cтупенi фантастычныя планы. У дзейнасці дзяцей назіраецца нават некаторая доля авантурнасці, што вельмі трывожыць бацькоў. Але калі яны бачаць карысць ад доследаў, то i caмi падтрымліваюць свaix нашчадкаў. Асабліва сімпатычнай у жаданні дзяцей з’яўляецца мара прышчапщь да беларускай сасны ciбірскi кедр, каб такім чынам i ў Беларусі культываваць гэтую расліну, арэхі якой багатыя на алей. «Ганна Алелька» (1969). У аповесці «Ганна Алелька» даходліва i займальна расказваецца пра беларускія дрэвы, кусты, кветкі i травы, пра карысныя i лячэбныя ix якасці. Ганна Алелька захапляе дзяцей аднаўленнем крыніц, у выніку чаго дзеці адкрылі для сябе i дарослых гістарычную тайну: першую крынічку ўпарадкаваў амаль сто гадоў таму жыхар ix вёскi, вядомы майстар ва ўсёй акрузе. «Як Алік у тайзе заблудзіўся». У адрозненне ад папярэдніх гэты твор заснаваны на документальных фактах. Аднак пісьменнік ператварыў аповесць у навуку, як трэба паводзіць сябе ў лесе. Калі трапляеш у экстрэмальную сітуацыю, то неабходна ведаць, што рабіць, а дакладней, ведаць прыроду. Пісьменнік дэталёва выпісвае кожны крок хлапчука, які зусім нечакана апынуўся ў тайзе. Усе сімпатыі аўтара на баку маленькага хлопчыка. I гэта натуральна: ён не спалохаўся стыхіі, а пачаў аналізаваць абставіны i шукаць выйсце. Тут пісьменнік выканаў дзве дыдактычныя задачы: паказаў, як хлопчык, які перад гэтым добра вывучыў тайгу, не разгубіўся, пайшоў дарогай свaix ведаў; з другога боку – у творы адлюстравана актуальная праблема для маладога пакалення: трэба ведаць свой край, добра ў iм арыентавацца. Для сямігадовага Аліка такая дасведчанасць стала звычайнай справай, бо з самага дзяцінства бацька вучыў яго разумець i любіць прыроду. Каб трымаць чытача ў напружанасці, пісьменнік накіроўвае свайго героя ў зусім невядомыя месцы. Дык вось у гэтай жыццёвай сітуацыі Алік вытрымлівае экзамен на сталасць: ён успомніў, як трэба арыентавацца, згадаў, чаго трэба найбольш засцерагацца, а галоўнае, як знайсці кірунак дахаты. 3 гэтым хлапчук цудоўна справіўся, разам з аўтарам, вядома, ён расказвае, што назіраў, што разумеў, а што не мог, i такім чынам назапашваў пытанні, каб потым патрабаваць на ix адказу. Пісьменнік дабіўся галоўнага: здолеў паказаць i даказаць свайму малому чытачу, што безвыходных сітуацый у жыцці бывае мала. Цікавасць да твора выклікаецца i тым, што пісьменнік звярнуўся да матэрыялу, мала вядомага беларускаму школьніку. Назвы раслін будуць запамінацца, параўноўвацца з беларускімі, што таксама павялічвае пазнавальнае значэнне кнігi.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|