Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Празаічные казкі З. Бядулі «Скарб», «Панская хвароба», «Музыка”, “Сіла у грамадзе”, “Снежный дзед”.




Лепшымі сярод гэтых твораў можна назваць тыя казкі, якія не страцілі сваей актуальнасці для сучасных маленькіх чытачоў («Панская хвароба», «Скарб», «Cіла ў грамадзе», «Музыка»). Павучальнасць казкі «Панская хвароба», што з’явілася ў першым нумары часопіса «Зоркі», – у паказе шкоднасці гультайства i napaзітызмy. У творы расказваецца пра хваробу качачкі-Цацачкі, за якую ўсё рабілі «мамачкі-нянечкі, злючкі-чорнаручкі». Вылечыць качачку не маглі ні мышачка, ні котка, нi курачка, а дапамог мужычок-петушок Янка-Балабанка, які пагнаў гультайку на поле жыта жаць i карміў чорным хлебам з мякінаю: «Адвыкла качачка-Цацачка стагнаць, павучылася працаваць, зрабілася жвавенькай, рухавенькай i выздаравела». Acaблiвacцю гэтай казкі, paзлiчaнaй на дзяцей малодшага ўзросту, з’яўляецца адчувальнае выкарыстанне pытмiчнaй прозы, што poбіць твор запамінальным, i дзецям легка ўзнавіць яе сюжэт.

У казцы «Скарб» Саўка, галоўны герой твора, наслухаўшыся дзедавых казак аб багатых скарбах, адпраўляецца ix шукаць у купальскую ноч. У лесе адбываецца сустрэча хлопчыка з хохлікам, які паказвае свае падземныя скарбы i знаеміць яго са сваей шматлікай сямейкай, кожны з якой заняты важнай працай. Пабываўшы пад зямлёй на вячэры ў xoxлiкaў, Саўка не паспеў азірнуцца, як апынуўся на cваім ложку ў дзедавай хаце. Але самае галоўнае, што зразумеў хлопчык, а ў гэтым i заключаецца ідэйны змест твора, што «матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая да тых, хто любіць працаваць. Без мазалёў і поту ніякіх скарбаў не зпойдзеш». Мяжа паміж рэальнасцю i казачным светам, якая ўжо размываецца ў казцы «Скарб», яшчэ менш заўважаецца ў казках «Снежны дзед» i «Музыка». Першы твор, які мае ланцужковую кампазіцыю, выкарыстаную таксама ў «Панскай хваробе», раскрывае багацце дзіцячай фантазіі i вучыць сяброўству i згодзе, паказваючы, як малы Сымонка з сабакам Жучкай-Злючкай, зрабіўшы снежнага дзеда, прымаюць у гульню зайчыка, дзятлаў, сарок-варон, лісічку, ваўчка i мядзведзя. Як казка «Снежны дзед», так i твор пад назвай «Музыка» садзейнічаюць выхаванню ў дзяцей любові да ўсяго цудоўнага ў прыродзе i мастацтве. Але казка «Музыка» яшчэ паказвае, якое моцнае ўздзеянне мае сапраўднае мастацтва на чалавека i навакольны свет. Ідэйны ж змест твора заключаецца ў наступным вывадзе: каб стаць сапраўдным майстрам сваей справы, трэба многа вучыцца, як вучацца ў пастушка салоўка, жаваранак i іншыя птушкі. Пісьменік у казцы «Музыка» таксама звяртае увагу на сувязь маленькага музыкі з прыродай, падкрэсліваючы, што свaix сяброў Васілька вучыў па нотах, але «нотамі ў яго 6ылі не такія нямыя i мёртвыя значкі i круцёлачкі на паперы, а ўся жывая зямелька са cваімi рознакаляровымі краскамі, траўкамі, дрэвамі i серабрыстымі крынічкамі. Блакітнае неба са cваімi свечкамі-зopкaмi, paзмaiтамi хмаркамі, nepaліўнымi зарніцамi i фарбамі. Гэта ўсё было нотамі для пастушка, гymapлiвымi, спяваючымі i рухлівылі. Па ix вельмi легка было вучыцца».

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных