Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Стылістыка мовы і стылістыка маўлення.




Стылістыка мовы і стылістыка маўлення. (Ф.дэ Сасюр). Тры аб’екты лінгвістычных даследванняў: мова як сацыяльная з’ява, маўленне як індывідуальная з’ява, моўная дзейнасць, якая адрознівае чалавека ад астатняга свету.

Мова — сукупнасць і сістэма моўных адзінак, якія існуюць як аб’ектыўная рэальнасць. Мова — сістэма структурных элементаў, “сістэма сістэм”. Структурныя элементы: гукавы склад, інтанацыйная структура, граматычны лад, лексіка-фразеалагічны склад і стылістычная сістэма.

Маўленне — функцыянаванне мовы, ужыванне яе людзмьмі ў працэсе зносін, камунікацыі. Мова — сістэма ў патэнцыі, маўленне — у дынаміцы. Мова — сродак зносін, маўленне — працэс зносін.

Маўленне — заўседы мэтанакіраванае, тут больш істотная сувязь мовы і мыслення.

Стыль — адначасова і факт мовы і факт маўлення.

Формы маўлення: вусная, пісьмовая.

Вусная. Рэалізуецца ва ўмовах непасрэднага кантакту субяседнікаў. Вялікае значэнне набывае інтанацыя: тэмп, тон, мелодыя, тэмбр, паўзы, лагічныя націскі.

Дапамагаюць нямоўныя элементы. Яно надзвычай экспрэсіўнае і эмацыянальнае, таму што гэта часцей за ўсе гаворка дзвюх ці больш асоб. Непасрэднасць маўлення абумоўліваецца тым, што яно адбываецца без падрыхтоўкі.

Пісьмовая. Маўленне, якое ажыццяўляецца на пісьме і разлічана на зрокавае ўспрыманне, на шырокае кола чытачоў. Галоўныя асаблівасці (Пяшкоўскі): адсутнасць агульнай для ўдзельнікаў зносін жыццевай асбатоўкі і агульнага жыццевага вопыту, адсутнасць дапамогі жэстаў, мімікі, інтанацыі (яна у схематычным выглядзе), максімальна ўскладнены сінтаксіс. Сказы больш развітыя, лексіка больш абстрактная, спецяльная, тэрміналагічная, не ўласцівыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адзінкі — прыказкі, прымаўкі, словы ацэнкі, дзеясловы з двайнымі прыстаўкамі. Гэта пераважна маналагічнае маўленне, якое звернута да масавага чытача.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных