Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Стылістычнае выкарыстанне складаных сказаў. Памылкі ў складаных сказах




Выбар складанага ці простага, складаназалежнага ці складаназлучанага, злучнікавага ці бяззлучнікавага сказа вызначаецца ў першую чаргу сэнсавымі і стылістычнымі асаблівасцямі кантэксту.

Для размоўнага стылю больш характэрны простыя сказы, часта няпоўныя. Выкарыстоўваюцца ў ім і складаныя сказы, але пераважна складаназлучаныя і бяззлучнікавыя, у якіх адсутнасць спецыяльных граматычных сродкаў сувязі паміж членамі сказаў дапаўняецца інтанацыяй, мімікай, жэстамі.

У навуковым і дзелавым стылях часцей ужываюцца складаназалежныя злучнікавыя сказы, якія даюць магчымасць пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў выявіць і ўдакладніць адносіны паміж часкамі складанага цэлага – адносіны часу, умовы, прычыны і г. д.

У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы сустракаюцца ўсе віды сказаў. Выбар тыпу сказа можа тлумачыцца не толькі характарам зместу, але і асаблівасцю стыля пісьменніка. А. М. Гвоздзеў параўноўвае манеру ўжываць прстыя або складаныя сказы ў мастацкай мове з рознымі прыёмамі ў жывапісе, калі, з аднаго боку, даюцца яркія, каляроввыя мазкі, з другога – паступовы пераход, спалучэнне фарбаў.

Складаназлучаныя і складаназалежныя сказы таксама адрозніваюцца па сваіх стылістычных асаблівасцях. Прешыя больш характэрны для гутарковай мовы, другія – для навуковай і афіцыйна-дзелавой. Гэта тлумачыцца тым, што пры падпарадкавальнай, залежнай форме сувязі ўзаемаадносіны паміж асобнымі адзінкамі сказа выражаюцца больш дакладна, чым пры злучальнай сувязі. У складаназлучаных сказах асобныя яго часткі выступаюць як больш самастойныя адзінкі, сувязьпаміж якімі ўспрымаецца з агульнага зместу ўсяго сказа, а то і больш шырокага кантэксту.

Там, дзе патрабуецца ўстанавіць дакладныя лагічныя сувязі паміж асобнымі часткамі сказа, падпарадкавальная, злучальная сувязь будзе адзіна магчымай. Разнастайныя злучнікі і злучальныя словы дапамагаюць устанавіць больш дакладна сэнсавыя ўзаемаадносіны і лагічныя сувязі паміж часткамі. Наадварот, у бязлучнікавых сказах сувязі гэтыя заўсёды менш дакладныя; яны выяўляюцца на аснове інтанацыі і зместу аб’яднаных сказаў. Гэтыя сказы звычайна адрозніваюцца лёгкасцю, непасрэднасцю, натуральнасцю, што абумоўлівае іх пашырэнне ў мастакай мове для перадачы дынамізму і жывасці размоўнага стылю. Бяззлучнікавыя складаныя сказы адрозніваюцца ад злучнікавых таксама павышэннем інтанацыі ў канцы першай часткі і паніжэннем у пачатку наступнай.

Памылкі:

Ужываюцца надзвычай вялікія складаныя сказы, у якіх ускладняецца сувязь паміж асобнымі яго часткамі.

Калі сказ выразна распадаецца па сэнсу на дзве часткі, таму варта разбіць яго на два самастойныя сказы. Важна, каб часткі складанага сказа былі звязаны унутранай сіметрыяй, пабудаваны аднатыпна і каб увесь сказ як сінтаксічнае цэлае адпавядаў характару перадаваемага зместу.

Разнатыпнасць у пабудове частак складанага сказа часта бывае звязана з неаднолькавым парадкам слоў у суадносных аднародных даданых сказах. Звычайна ў іх павінен захоўацца або прамы, або адваротны парадак слоў.

Часта ў складаным сказе ў якасці аднародных сінтаксічных элементаў спалучаюць які-небудзь член сказа і даданы сказ. Такая разнатыпнасць пабудовы сказа характэрна для размоўнага стылю і недапушчальна ў навуковым і дзелавым.

Кантамінацыя: Хто знайшоў белыя вязаныя пальчаткі, просьба перадаць іх на трэці курс.

Ужыванне сказаў, часткі якіх адрозніваюцца па сваёй стылістычнай прыналежнасці або эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы.

Пры пабудове скалданых сказаў трэба пазбягаць паўтарэння аднолькавых злучнікаў пры паралельнай залежнасці даданых скзаў.

Няправільнае ўжыванне аднаго злучальнага слова замест другога.

Неапраўданае ўжыванне складаных сказаў замест простых.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных