Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Тыпы сувязі ў празаічных строфах




З пункту гледжання будовы тэксту вылучаюць асноўныя тыпы сувязі сказаў у ССЦ – ланцуговую і паралельную.

Вылучаюць тры асноўныя формы злучэння самастойных сказаў у складанае сінтаксічнае цэлае пры ланцуговай сувязі: уласна-сінтаксічную (злучнікі, злучальныя словы, часціцы і г. д.), лексіка-сінтаксічную (лексічныя і займеннікавыя паўторы), прымыканне (далучэнне).

Найбольш яркім паказчыкам структурнай суадноснасці сказаў пры ланцуговай сувязі з’яўляецца лексічны паўтор. Ён можа выражацца: паўтарэннем асобных элементаў лексічнага складу папярэдняга сказа; паўторам думкі, выказанай у папярэднім сказе, шляхам сінанімічнай (ідэагарічнай, стылістычнай або кантэкстуальнай) замены, у тым ліку займеннікавай; шляхам так званага асацыятыўнага паўтору, які магчымы дзякуючы наяўнасці асацыятыўнай сувязі паміж адпаведнымі паняццямі (Сонца схавалася за дом. Вялікі цень ад яго лёг на дарогу.); шляхам абагульнення таго, што канкрэтна названа ў папярэднім сказе, або, наадварот, канкрэтызацыі таго, што у агульных рысах скзана ў папярэднім сказе.

Пры паралельнай сувязі сказы не счапляюцца адзін з адным, як пры ланцуговай, а супастаўляюцца і часам супрацьпастаўляюцца.

Вылучаецца некалькі відаў паралельнай сувязі:

1) апісальны характар тэксту, калі апісваюцца працэсы, што змяняюцца ў прасторы і ў часе паралельна, адначасова. Як правіла дзеянні выражаюцца дзеясловамі прошлага часу закончанага трывання;

2) апавядальны характар тэксту, калі характарызуюцца разнапланавыя, храналагічна паслядоўныя дзеянні, якія могуць быць выражаны дзеясловамі прошлага і цяперашняга часу;

3) анафарыстычныя строфы, кожны сказ якіх пачынаецца аднолькавым выказнікам.

Ставіцца пытанне аб аўтасемантыі і сінсемантыі, г. зн. большай або меншай сэнсавай самастойнасці сказа ў складаным цэлым. Пры аўтасемантыі сказы больш самастойныя, звязваюцца яны простымдалучэннем, прычым адзін сродак сувязі – сувязь сэнсавая, падмацаваная інтанацыяй звязнага маўлення. Пры сінсемантыі сказы менш самастойныя, яны звязваюцца пры дапамозе пэўных граматычных і лексічных сродкаў (злучнікаў, займеннікаў і інш.).

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных