ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Асаблівыя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўленняСінтаксіс кніжнага маўлення вельмі разнастайны. У ім спалучаецца узаемадзеянне пісьмова-кніжных і гутарковых адзінак і індывідуальныя асаблівасці мовы пісьменніка. Літаратурна апрацаваны сінтаксіс х-ца упарадкаванасцю, раўнавагай, сіметрыяй розных адзінак. Асабліва ў паэзіі. Анафара. Некалькі сказаў або абзацаў пачынаюцца аднолькавым словам, або групай слоў. Ствараецца паралелізм сказаў і эмацыянальна падкрэсліваецца слова, якое паўтараецца. Эпіфара. Суседнія сказы заканчваюцца аднолькавым словам або групай слоў, што ўзмацняе, падкрэслівае іх. Паралелізм. Члены сказа расстаўлены ў адной паслядоўунасці і выражаны аднолькавымі формамі. Кальцо страфы. Сказ пацынаецца і заканчваееца аднолькавымі словамі або словазлучэннямі. Кампазіцыйны стык. Утвараецца паўтарэннем у пачатку новага сказа (новай страфы ў вершах) слоў, якія заканчваюць папярэдні сказ (страфу). Градацыя. Размяшчэнне частак выказвання (слоў, адрэзкаў сказа), калі кожная наступная частка мае большае сэнсавае або эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнне, у выніку чаго нарастае выразнасць маўлення. Антытэза. Выражае процілегласць двух паняццяў, падкрэслівае кантраст. Паўтор слоў у сярэдзіне сказа ўжываецца для іх ўзмацнення. Рытарычнае пытанне – сродак эмацыянальнага пацвярджэння пэўнай думкі. Перыяд – асаблівая разнавіднасць складанага сказа, які спалучае рагорнутае выкладанне тэмы з музычнасцю і рытмічнасцю сінтаксічнай будовы. Перыяд выразна распадаецца на дзве часткі, адна з якіх чытаецца з павышэннем інтанацыі, а другая з паніжэннем. Першая частка перыяду пры чытанні звычайна заканчваецца некаторай паўзай – кульмінацыйным пунктам, пасля якога пачынаееца другая частка. Пералічаныя сродкі х-ны для мовы ўзвышанай, урачыстай і таму патрабуюць асцярожнага выкарыстання (каб мова не стала пафаснай).
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|