Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне




Апісанне ўжываецца для дэталёвай характарыстыкі стану рэчаіснасці з падрабязным пералічэннем шэрагу адначасова існуючых аб’ектаў і іх прымет (партрэт, краявід інтэр’ер і г. д.). Статычнасць моўнай формы апісання падкрэсліваецца аднатыпнасцю форм выказніка. Паколькі апісанне статычнае, то яно як бы перапыняе апавяданне, стрымлівае дзеянне. Тут пануюць назоўнікі прыметнікі, мала ўжывецца дзеясловаў. Таксама адметнасць апісання – стабільнае ўжыванне адваротнага парадку слоў. У апісанні склаўся асаблівы тып сказа, які атрымаў назву апісальнага, у якім гркпа выказніка знаходзіцца перад групай дзейніка.

У тэкстах навуковай, тэхнічнай і афіцыйна-дзелавой літаратуры апісанні прызначаны даць уяўленне аб усіх істотных якасцях таго ці іншага аб’екта. Абавязковым правілам навуковага апісання з’яўляецца ўказанне бліжэйшага роду, г. зн. таго класу прадметаў, да якога адносіцца выбраны для апісання аб’ект; указанне відавога адрознення, г. зн. тых прымет, якія адрозніваюць гэты аб’ект ад таго ж класа.

Пры навуковым апісанні трэба захоўваць наступныя логіка-стылістычныя патрабаванні: 1) апісанне не павінна быць занадта вузкім або занадта шырокім (правіла суразмернасці); 2) апісанне не павінна змяшчаць у сабе ніяўнага, ні скрытага круга; 3) нельга характарызаваць невядомае праз невядомае; 4) апісанне не павінна быць адмоўным, за выключэннем тых выпадкаў, калі раскрываецца змест адмоўнага паняцця; 5) моўнае выражэнне паняцця павінна быць адназначным і ясным.

Апавяданне служыць для выражэння асавай, хранлагічнай паслядоўнасці дзеянняў або з’яў, адлюстроўвае сувязь паміж падзеямі. Гэтая катэгорыя тэкстаў характарызуецца ланцуговай сувяззю. Апавяданне дынамічнае, у ім дамінуюць дзеяслоў і акалічнасныя словы. Рэму выказванняў, якія ўваходзяць у апавядальныя кантэксты, выражае складвыказніка, фіксуючы ўвагу чытача на падзейнай інфрмацыі. У апавядальных кампанентах тэксту часта ў жываюцца сказы з радамі аднароднх выказнікаў, таксама, як і няпоўныя сказы (без дзейніка).

Выступаючы як выяўленчыя кампаненты мастакага тэксту, апісанні і апавяданні амаль заўсёды спалучаюцца ў адно цэлае ў агульнай моўнай плыні твора, часта чаргуючыся паміж сабой.

Выступаючы ў якасці жывапісных кампанентаў тэксту, апісанні і апавяданні звычайна адлюстроўваюць адзінкавую канкрэтную з’яву, што вымагае ўжывання дзеяслоўных форм цяп. і прошл. часу ў актуальным значэнні. Такія тыпы тэкстаў шырока выкарыстоўваюцца ў нарысах і рэпартажах, наогул ў творах дакументальнага жанру.

Разважанне прызначана для выкладу логікі развіцця думкі. Яно адрозніваецца ад апісання і апавядання строгай, лагічнай паслядоўнасцю сказаў, якія характарызуюцца шматлікімі злучнікавымі сувязямі.

Разважанне гайбольш распаўсюджана ў навуковых тэкстах, а таксама ў публіцыстыцы.

Існуюць два асноўныя метады разгортвання матэрыялу ў разважаннях: сінтэтычны, або індуктыўны, і аналітычны, або дэдуктыўны. Можна ісці ад агульных палажэнняў да прыватных, г. зн. спачатку прывесці агульнае палажэнне, якое тржба даказаць, а потым падаць факты, доказы і ілюстрацыі, што пацвярджаюць, на думку аўтара (дэдукцыя); можна ад прыватных назіранняў і з’яў ісці да агульных, г. зн. паведаміць спачатку назіранні і факты, а потым зрабіць агульны вывад змяшчаючы ў сабе галоўную думку, якую хацеў даказаць аўтар (індукцыя).

У большасці навуковых і публіцыстычных твораў часцей за ўсё сустракаюцца разважанні змешанага тыпу, у якіх аналіз перамяжаецца з сінтэзам.

У творах мастацкай літ-ры разважанне часта выступае ў форме ўнутранага маналога («патоку свядомасці») і зяўляецца яркім сродкам псіхалагічн. хар-кай персанажа.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных