ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Агульная і прыватная лексікалогія. Апісальная і гістарычная лексікалогія. Супастаўляльная, практычная, тэарэтычная лексікалогія.Прадмет і задачы лексікалогіі. Метады даследавання лексікі. Лексіка - сукупнасць слоў мовы і яе слоўнікавы склад. Як і іншыя ўзроўні мовы лексіка з’яўляецца прадметам вывучэння раздзела мовазнаўства – лексікалогіі. Лексіка скаладецца не толькі са слоў, але і ўстойлівых словазлучэнняў. Задачы: вызначэнне найважнейшых паняццяў лексічнай семантыкі (адзінкі лексікі, структура іх значэнняў, заканамернасці функцыянавання ў маўленні); вызначэнне катэгарыяльных і лексіка-семантычных адносін (полісемія, сінанімія, аманімія); класіфікацыя і навуковае апісанне лексікі: а) з п.гл. фарміравання б) з п.гл. хар. і сферы ўжывання; вывучэнне асноўных пытанняў фразеалогіі. Метады: апісальны – выбар, класіфікацыя і якасная інтэрпрэтацыя лексічнага матэрыялу з улікам разнастайных уласцівасцей слоў; параўнальна-гістарычны - адкрыццё законаў, якія кіравалі ў дагістарычны перыяд, вызначэнне агульных слоў і асноў для некалькіх моў; супастаўляльны - лексіка адной мовы параўноўваецца з іншымі; статыстычны - даследванне фактаў лексікі ў маўленчых праявах, каб высветліць заканамернасць іх у працэсе функцыянавання мовы.
Агульная і прыватная лексікалогія. Апісальная і гістарычная лексікалогія. Супастаўляльная, практычная, тэарэтычная лексікалогія. Агульная – вывучэнне лексікі розных моў, выяўленне агульных заканамернасцей, яе арганізацыі і функцыянавання. Прыватная – слоўнікавы склад адной мовы, агульныя заканамернасці і спецыфіку. Апісальная(сінхронная) – вывучае сістэму наяўных адначасова адзінак сучаснай мовы. Гістарыяная (дыяхран.) – разглядае лексіку ў працэсе яго фарміравання і гістар. развіцця. Практычная – апісанні, неабходныя для практычнага авалодання мовы. Тэарытычная – дае навуковае асвятленне паняццяў, адзінак і катэгорый лексікі, забяспечваючы разам з іншымі дысцыплінамі свядомае, філалагічнае авалоданне мовы, як прадмет вывучэння і выкладання. Супастаўляльная – вывучэнне лексікі адной мовы ў супастаўленні з іншымі мовамі.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|