Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку).




Лексіка БМ паводле сферы ўжывання: агульнаўжывальная (пашыраная па ўсёй тэрыторыі ў пісьм. і вусн. формах, зразумела ўсім), абмежаванага ўжывання (а. тэрытарыяльна, б. сацыяльна). Агульнаўжывальная з’яўляецца неабходным матэрыялам для выражэнняў думак і пачуццяў. Яна ўстойліва і ўжывальна ва ўсіх стылях маўлення. Абмежаванага ўжытку: а)выкарыстоўваецца у дыялектах, б) выкарыстоўваецца ў сацыяльных разнавіднасцях мовы. Падзяляецца на прафесіянальную (спецыяльную), жаргонную і дыялектную. Дыялектызм ы ўласцівы пэўнай гаворцы. Тыпы: 1. Фанетычныя – гукавыя адрозненні. Пр, пасоля (фасоля), скома (аскома). 2. Граматычныя – граматычная форма ці катэгорыя. Пр, ён гавора, штанэ, пры дарозе. 3. Словаўтвалальныя – словаўтваральны фармант. Пр, па-мойску, вобуў, тутака. 4. Лексічныя: уласналексічныя – розныя словы (гаварыць – дупіць); этнаграфізмы – асаблівай матэрыяльнай культуры краю (лазня – баня, клешкі – мяшкі). 5. Семантычны – розныя значэнні слова (пеўні на Палессі – кабаны). Спецыяльная лексіка ўжываецца прадстаўнікамі адой прафесіі – тэрміны, прафесіяналізмы. Тэрміны – афіцыяльна прынятыя словы, дакладна абазначаюць з’яву. Прафесіяналізмы – словы і выразы (вусныя), уласцівыя аднаму калектыву, адной спецыяльнасці (руль – баранка, шапка – загаловак). Жаргонная і аргатычная лексіка хар-цца абмежаванасцю ўжывання, з’яўляецца сацыяльным варыянтам маўлення і ўжываецца ў пэўных умовах зносін. Жаргонная з’яўляецца прыналежнасцю сацыяльнай або ўзроставай групы людзей. Жаргоны пазбаўлены структурна-моўнай?????, адрозніваюцца ад агульнаўжывальнай лексікі толькі слоўнікавым складам. (кол – адзінка, сушылка – аддзяленне міліцыі, дэзік – дызерцір, мыла – е-мэйл). Усім жаргонным словам уласціва яркая стылістычная афарбоўка, таму лёгка пераходзяць у прастамоўе і размоўнае маўленне. Спосабы ўтварэння жаргоннай лексікі: 1. На базе літ. мовы шляхам пераасэнсавання значэння (продкі – бацькі). 2. запазычванне (гуд бой, гёрл). 3. Скарачэнне слоў і афіксацыя (тэлік, велік). Жарганізмы вылучаюцца няўстойлівасцю ў часе: адны знікаюць, другія ўзнікаюць. Сацыяльныя групоўкі вывучае сацыялінгвістыка. Арго (замкнёны) – лексіка груп людзей, каб зрабіць сваю мову незразумелай. Функцыя: засакрэчванне зместу маўлення. Ужываюць спецыяльна прыдуманыя ці штучна ўтвораныя формы. Спосаб аховы прафесійных інтарэсаў ва ўмовах вандроўнага жыцця. Гэта і словы дэкласаваных груп (хіляць – ісці, кімарыць – спаць). Прычыны ўзнікнення – у сац. умовах. У руск. мовазнаўстве займаецца Бондалетов, у бел. – Лукашанец. Носьбіты бел. умоўных моў – прадстаўнікі рамеснікаў-шапавалаў і зборшчыкі патрабаванняў на царкву, жабракі. На сёння вядома звыш 10 тэрытарыяльных відаў У.У. – больш за 6000 слоў. Пачаў вывучаць Раманаў. З развіццём фабрычнай прамысловасці цэхавыя межы разбураліся і словы выходзілі з ужывання: частка адмірала. Аргатызмы выходзяць з ужывання там, дзе знікаюць прычыны для яе ўжывання. Жаргонная лексіка і арго не павінны быць адзнакай маўлення адукаванага чал-ка.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных