Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лексіка беларускай мовы паводле ступені ўжывання (актыўная і пасіўная лексіка).




Цэнтр частка лексікі – словы, актуальныя для ўсіх носьбітаў сучаснай мовы (стол, вока, смачна, многа, есці). Да акт. лексікі адносяцца: агульнаўжывальныя, некаторыя тэрміны (квадрат, крэдытаванне), кніжныя словы (шавінізм), эмац.-экспрэсіўная лексіка (малюпасенькі). На фоне актыўнай вылучаецца пасіўная лексіка – словы, рэдкаўжывальныя ў паўсядзённых адносінах, зразумелыя не ўсім. Неалагізмы – новыя словы ці ЛСВ, якія з’явіліся ў пэўны перыяд часу. Тыпы неалагізмаў: 1. Лексічныя: - новаствораныя (аварыйка), - запазычанні (прынтар). 2. Семантычныя – развіццё новага значэння. Пр, аўтамат, морж, профіль (цяпер як узор). 3. Індывідуальна аўтарскія (аказіяналагізмы). Не уваходзяць у літ-рную мову як агульнаўжыв. Але: Колас – цемрыва, Дубоўка – адлюстраваць, дабрабыт, мэтазгодны, Ламаносаў – созвездие, полнолуние. Пурызм моўны – адмаўленне ад запазычанняў. Пр, камбала – аднабочка, вульгарізм – пустамоўе. Устарэлая лексіка – словы, якія выйшлі з актыўнага ўжывання – гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы – словы, устарэлыя ў сувязі са знікненнем гэтых рэалій (Пр, баяры, стральцы, наркомы). Гістарызмы не маюць сінонімаў. Выкарыст.: у маст. творах, у навук. працах, у фразеалагічных адзінках (Пр, аддаць усё да капейкі). Пераход слоў у гістарызмы назіраецца ва ўсе перыяды гісторыі мовы, але асабліва інтэнсіўна ў гады ломкі грамадскіх адносінаў. Архаізмы – устарэлыя назвы сучасных прадметаў і з’яў, выцесненыя сінонімамі (Пр, дыярыуш – дзённік, ланіты – шчокі). Тыпы архаізмаў: 1. Фанетычныя – змянілася гукавая абалонка (цэканне, дзэканне, кроніка). 2. Марфалагічныя – устарэлая граматычная катэгорыя (часопісь у 20-х гг., веда – адз.л). 3. Словаўтваральныя – з устарэлай марфемай (асвета – прасвета, сказнік - выказнік). 4. Лексічныя – устарэлі цалкам (чало – лоб, кардон – мяжа). 5. Семантычныя устарэлыя значэнні слоў СБМы (жывот – жыццё). Устарэлыя словы могуць быць і запазычаныя словы (бутэрброд – сэндвіч, ваяж – падарожжа). Мяжа паміж акт. і пас. лексікай рухомая, г.зн. словы могуць пераходзіць і туды і назад (ліцэй, гімназія, кадзеты, акцыянер).






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных