Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Архаізмы і гістарызмы. Крытэрыі іх размежавання. Класіфікацыя архаізмаў. Гістарычныя змены ў лексічным складзе беларускай мовы.




Устарэлая лексіка – словы, якія выйшлі з актыўнага ўжывання – гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы – словы, устарэлыя ў сувязі са знікненнем гэтых рэалій (Пр, баяры, стральцы, наркомы). Гістарызмы не маюць сінонімаў. Выкарыст.: у маст. творах, у навук працах, у фразеалагічных адзінках (Пр, аддаць усё да капейкі). Пераход слоў у гістарызмы назіраецца ва ўсе перыяды гісторыі мовы, але асабліва інтэнсіўна ў гады ломкі грамадскіх адносінаў. Архаізмы – устарэлыя назвы сучасных прадметаў і з’яў, выцесненыя сінонімамі (Пр, дыярыуш – дзённік, ланіты – шчокі). Тыпы архаізмаў: 1. Фанетычныя – змянілася гукавая абалонка (цэканне, дзэканне, кроніка). 2. Марфалагічныя – устарэлая граматычная катэгорыя (часопісь у 20-х гг., веда – адз.л). 3. Словаўтваральныя – з устарэлай марфемай (асвета – прасвета, сказнік - выказнік). 4. Лексічныя – устарэлі цалкам (чало – лоб, кардон – мяжа). 5. Семантычныя устарэлыя значэнні слоў СБМы (жывот – жыццё ). Актыўныя семантычныя працэсы ў лексіцы БМ к. 20-га ст – пач. 21 ст. У СБМ дзве плыні: рэфарматарская, традыцыйная – захоўваюць звыклае напісанне лексічнага складу. Рэфарматары аднаўляюць Тарашкевіцу. Лексічная норма вельмі нестабільна. Асноўныя тэндэнцыі СБЛексікі: 1. Значны рост колькасці запазычванняў (самет, ліфтынг, ноутбук). 2. З’яўленне слоў-дублетаў. Пр, у канцы (на прыканцы – украінізм), мерапрыемства (імпрэза – з польск.), тыраж (фр.) – наклад (польск.). 3. Замена ўласнамоўных лексем запазычваннямі. Пр, палюбоўнік – бой фрэнд, падарунак – прэзент. 4. Запазычванне + змена марфемнай будовы. Пр, выступленне – выступ, нармалёвы, СД-дыск. 5. Змена складу запазычанай лексікі. Пр, замест папулярнасць – рэйтынг, спектакль – шоу, шлягер – хіт. 6. Дэмакратызацыя лексічнага складу – акт ужыванне жаргонных і размоўных лексем. Пр, круты, мабіла, тусоўка. 7. З’яўленне новых устойлівых выразаў. Пр, аб’ём памяці, шлюбны кантракт. 8. Змена семантычнага напаўнення слова. Пр, вертыкаль – сістэма органаў кіравання, рынак – недзяржаўная арганізацыя эканамічных зносін. АРХАIЗМЫ (былыя актыўна ўжывальныя назвы прадметаў, з`яў, паняццяў, выцесненыя з ужытку iнш.словамi. ГIСТАРЫЗМЫ (словы, што выйшлi з ужытку ў вынiку таго,што знiклi самi рэчы) СССР: андарак, рыдван, стаханавец.

Лексіка беларускай мовы паводле эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі (нейтральная і стылістычна афарбаваная лексіка: кніжная, гутарковая, прастамоўная; паняцце лексіка-стылістычай парадыгмы).

Мова існуе як сістэма стыляў, г.зн. яе функцыянальных разнавіднасцяў, якія характарызуюцца выбарам і ўжываннем пэўных моўных сродкаў, адпаведныя пэўным сродкам зносін. Стылі: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы (афіцыйна-справавы), навуковы, размоўна-бытавы (гутарковы, прыватнай перапіскі), мастацкай літ-ры. Адрозненні ў стылі дазваляюць падзяліць лексіку на міжстылёвую і стылістычна-абмежаваную. Міжстылёвая (нейтральная) лексіка – словы, якія могуць ужывацца ў любым стылі, не маюць дадатковых адценняў размоўнасці і т.п. Пр, месяц, блізкі… На іх фоне інш. лексічныя адзінкі ўспрымаюцца як стылістычна-маркераваныя, замацаваныя за нейкім стылем. Функцыя нейтральных слоў – фон. Нейтральная лексіка колькасна пераважае. Утварае разам з стыл.-абмежаванай лексікай стылістычную афарбоўку тэксту. Стылістычна-афарбаваная лексіка – словы, абмежаваныя пэўным функцыянальным стылем. Гэтыя словы знаходзяць апору ў нейтральных сінонімах, дзякуючы чаму ўсведамляецца іх стылёвая маркіраванасць => Адзін і той жа змест можа быць перададзены ў залежнасці ад сферы зносін стылістычна рознымі сродкамі. Лексіка пісьмовага маўлення. У адрозенне ад нейтральнай, гэта лексіка мае адбітак кніжнасці і з’яўляецца прыналежнасцю пісьмовага маўлення. Спец. рысы: абдуманасць,падрыхтаванасць,устаноўка на афіцыйныя зносіны. Навуковая (тэрміналагічная) лексіка: тэрміны, абстрактныя словы, аддзеяслоўныя назоўнікі і асобныя спалучэнні. Разнавіднасці: грамадска-палітычная (актыў, выбары, даход), грамадска-культурная (дэкарацыя, акорд, нацюрморт), навуковая (мерыдыян, балада, інфінітыў, тычынка), тэхнічная (высакавольтны, гідрометр, дэтэктар). Не эмацыянальная. Публіцыстычная лексіка. Ужываецца ў публіцыстыцы і красамоўстве. Яна складае неад’емную частку сродкаў маст. літ-ры. Функцыі: эстэтычнай ацэнкі. Належыць: грамадска-публіцыст тэрміналогія, газетна-публіц. (газетызмы) і часткова эмац.-экспрэсіўная лексіка. Афіцыйна-дзелавая лексіка. Няма эмац. афарбоўкі слоў. Ужываюцца стандартныя выразы. Гэта: назвы асоб па іх ролі ў афіц.-дзелавых адносінах (ісцец, сведка, спажывец), назвы дзелавых папер і афіц. дакументаў (заява, загад), канцылярызмы (вышэйадзначаныя, пастанавілі, справаздача). Мастацка-белетрыстычная. Словы маюць своеасаблівую літ.-мастацкую афарбоўку. Групы: паэтычная лексіка (паэтызмы) (ліра, муза, ясназоры), народна-паэтычная (дзеванька, крынічанька). Лексіка вуснага маўлення: - нязмушанасць зносін, непадрыхтаванасць, ідэалагічнасць. У залежнасці ад ступені літаратурнасці: размоўная, прастамоўная. Размоўная не выходзіць за межы літ-най мовы. Уласціва ацэначнасць. Сюды адносяцца і прафесіяналізмы. Прастамоўная лексіка – стылістычна зніжаныя словы, якія знаходзяцца па-за межамі літ-нага маўлення. Для вызначэння ацэначна-стылістычнай хар-кі трэба ведаць, што адзінкай вымаўлення служыць нейтральная лексіка: лексіка кніжнага маўлення больш высокая, чым нейтральная. Лексіка-стылістычная парадыгма. ЛСП складаецца з трох пазіцый: кніжнага слова – стылістычна нейтральнага слова – вусна-размоўнага слова, Пр, лік (кніжн., уст., высок.) – твар (нейтр.) – морда (разм., груб.), пыса (вульгар., груб.), мурло (вульгар., груб.). ЛСП: поўныя (3 пазіцыі), няпоныя (2 пазіцыі). ЛСП адлюстроўвае адрозненні па іх стылістычнай афарбоўцы. Кампанентам уласцівы розныя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні значэння.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных