Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Класіфікацыя фразеалагічных зваротаў паводле паходжання (уласнабеларускія, запазычаныя, калькі). Фразеалагічныя звароты, запазычаныя са славянскіх моў.




Слоўнікавы запас мовы складаўся на працягу многіх эпох: з'яўляліся новыя словы, адыходзілі ў пасіўны запас старыя. Фразеалагічны склад бел. літ-рнай мовы мае некалькі генетычных груп: агульнаславянскія фразеалагізмы, агульнаўсходнеславянскія і ўласна беларускія. Акрамя гэтага, вылучаецца група запазычанняў. Да агульнаславянскіх фразеалагізмаў адносяцца звароты, якія захаваліся ў бел. мове з часоў агульнаславянскай еднасці. Сустракаюцца яны і ў інш. славянскіх мовах. У асноўным гэта фразеалагізмы, якія групуюцца вакол слоў, што абазначаюць назвы частак цела чал-ка: мець зуб, вадзіць за нос, як на далоні, і інш. Агульнаўсходнеславянскія фразеалагічныя адзінкі, як правіла, ужываюцца ва ўсіх трох усходнеславянскіх мовах. Яны ўзніклі ў эпоху існавання старажытнарускай мовы і таму з'яўляюцца здабыткам моў рускай, беларускай і ўкраінскай: пад гарачую руку, блёкату аб'еўся, іграць на нервах і інш. Група уласна беларускіх фразеалагічных адзінак самая багатая. Узнікшы ў перыяд фарміравання і развіцця бел. мовы, яна ўвесь час папаўняецца новымі адзінкамі. Уласна беларускія фразеалагізмы звычайна ўжываюцца толькі ў беларускай мове (весці рэй 'быць завадатарам, верхаводзіць', гады ў рады 'вельмі рэдка' і інш.). Пласт уласнабеларускіх фразеалагізмаў папаўняецца за кошт бел. нар. творчасці (даць веры 'верыць'; век-вяком 'ніколі'). Папаўненне фразеалагічнага складу адбываецца і за кошт прафесійных выразаў (з лексікі чыгуначнікаў — зялёная вуліца, ваеннай — здаваць пазіцыі, ігракоў у карты — апошні козыр, журналістаў — узяць на заметку). Запазычаныя фразеалагічныя звароты — гэта гатовыя, узнаўляльныя адзінкі мовы іншамоўнага паходжання, ужытыя без перакладу, у тым выглядзе, у якім яны вядомы ў мове-крыніцы. Запазычаныя двух відаў: звароты, запазычаныя са стараслав. мовы, і звароты, запазычаныя з класічных і заходнееўрапейскіх моў. Фразеалагізмаў стараслав. паходжання ў бел. мове параўнаўльна нямнога (зуб за зуб 'адплачваючы за зло той жа меркай'; альфа і амега 'пачатак і канец чаго-н.; усё галоўнае'). Ужыванне выразаў з заходнееўрапейскіх моў абмежавана кніжнай мовай, перадавацца яны могуць без перакладу, лацінскімі літарамі: з італьянскай мовы а сареllа — без інструментальнага суправаджэння; з лацін. alma mater — маці-карміцелька (старадаўняя назва універсітэта ў лексіконе студэнтаў). Іншы раз запазычаныя фразеалагізмы перадаюцца беларускімі літарамі. Частка фразеалагічных зваротаў бел літ-рнай мовы — фразеалагічныя калькі. Фразеалагічная калька — літаральны, паслоўны пераклад іншамоўнага выразу, калі перакладаецца кожнае слова паасобку. Акрамя фразеалагічных калек, сустракаюцца так званыя паўкалькі, калі перакладаецца толькі частка кампанентаў. 3 рускай мовы запазычваюцца ў большасці сваёй кніжныя выразы, тэрміналагічныя адзінкі, якія прыйшлі ў мову пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі (у курсе быць, трапіць у кропку, на ўсіх парусах, у рабочым парадку, у перспектыве, арлінае племя і інш.). Фразеалагічныя звароты, запазычаныя з рускай мовы, з'яўляюцца пераважна калькамі або паўкалькамі: трапіць у кропку, на шапачны разбор, у курсе быць, звязаць сябе вузамі Гіменея; паўкалькі — будзе і на нашай вуліцы свята, выклікаць да жыцця, аўчынка вырабу не варта.

 

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных