Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў (міжстылёвыя, кніжныя, размоўныя, функцыянальна незамацаваныя).




Частка фразеалагізмаў толькі называе з'явы, прадметы, дзеянні, г. зн. выконвае намінатыўную функцыю, не даючы ніякай ацэнкі (нічога не выйдзе 'не атрымаецца, не ўдасца'; пад выглядам 'пад маркай каго-, чаго-н., выдаючы за каго-н., што-н.'; як на зло 'не ў час, не к месцу, не тады, калі трэба'). 3 інш. боку, фразеалагізмы не толькі называюць тую ці іншую з'яву, але і змяшчаюць у сабе ацэнку, адносіны гаворачага да гэтай з'явы (варон страляць 'не заўважаць таго, што трэба, зяваць'; ірваць жылы 'цяжка працаваць, надрывацца на якой-н. рабоце'). Зыходзячы з сферы ўжывання і экспрэсіўных асаблівасцей фразеалагічныя звароты СБЛітМовы можна падзяліць на агульнаўжывальныя (стылістычна нейтральныя, міжстылёвыя), кніжныя і размоўныя. Міжстылёвыя фразеалагізмы не маюць эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы (стрымаць слова, ад усяго сэрца, брацца за розум, не верыць сваім вачам, з заміраннем сэрца і інш). Большасць фразеалагізмаў мае вобразную, узвышаную ці зніжаную афарбоўку. Размоўныя, бытавыя фразеалагізмы не толькі характарызуюць якую-небудзь з'яву, але і даюць ёй пэўную ацэнку, станоўчую ці адмоўную. Сфера іх выкарыстання – вусная мова, а таксама мова мастацкіх твораў (лясы тачыць, быць пад мухаю, сесці на шыю, аднаго поля ягадкі, вушы вянуць і інш). Сярод размоўных выдзяляюцца фразеалагізмы, якія маюць рэзка выражанае адценне грубасці, вульгарнасці: заткнуць глотку; перціся на ражон. Усе размоўна-бытавыя фразеалагізмы маюць вобразны хар-р. Фразеалагізмы з адценнем кніжнасці выкарыстоўваюцца пераважна ў пісьмовай мове і, як правіла, маюць павышаную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку (кніжнасці, урачыстасці, паэтычнасці). Яны належаць да мовы мастацкай літ-ры, публіцыстыкі, навуковых прац (браць слова, поле зроку, у агонь і ваду, казанская сірата, на вагу золата, месца пад сонцам і г. д.).

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных