Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Сінанімія, антанімія, аманімія і мнагазначнасць фразеалагізмаў у беларускай мове.




Аманімічныя фразеалагізмы - аднолькавыя па сваёй форме (кампанентнаму складу, структурнай арганізацыі і г. д.), але абазначаюць розныя з'явы, паняцці рэчаіснасці. Аманімія фразеалагізмаў - з'ява надзвычай рэдкая ў мове: круціць галаву каму а) 'заблытваць, збіваць з толку', б) 'прывабліваць, улюбляць у сябе' і круціць галаву над чым 'старацца зразумець, вырашыць што-н.'. У сінанімічныя адносіны ўступаюць розныя па гукавому складу фразеалагізмы, якія абазначаюць адзін і той жа аб'ект рэчаіснасці. Так, пра чал-ка, які бяздзейнічае, лодырнічае, можна сказаць і бібікі б'е, і ацірае халадкі, і сабак ганяе – фразеалагізмы абазначаюць 'гультаяваць, бяздзейнічаць'. Абазначаючы адзін і той жа аб'ект рэчаіснасці, сінанімічныя фразеалагізмы адрозніваюцца або адценнем значэння, або стылістычнай афарбоўкай, або тым і другім адначасова (камень з сэрца спаў / гара з плячэй звалілася абазначаюць 'збаўленне ад якіх-небудзь вялікіх клопатаў, цяжкіх душэўных перажыванняў', аднак у значэнні фразеалагізма камень з сэрца спаў мацней адценне 'збаўленне ад душэўных перажыванняў', у той час як у значэнні фразеалагізма гара з плячэй звалілася – мацней адценне 'збаўленне ад вялікіх клопатаў'). Адрозненне стылістычнай афарбаванасцю: даць дуба - прастамоўнае, аддаць богу душу - устарэлае, адправіцца да святых чай піць - жартоўнае. Мнагазначныя фразеалагічныя адзінкі могуць мець сінонімы да асобных кампанентаў значэння. Так, семантыка фразеалагізма аддаць канцы наступная: а) 'памерці' і б) 'у марск. справе - адвязаць, паслабіць швартовы'. Па першаму кампаненту значэння фразеалагізм уступае ў сінанімічныя адносіны з фразеалагізмамі сысці ў магілу, даць дуба і г. д. Фразеалагічныя адзінкі, якія ўступаюць у сінанімічныя адносіны толькі ў адпаведным кантэксце, называюцца кантэкстуальнымі. Фразеалагічныя антонімы розныя па гукавой форме і абазначаюць яны кантрастныя з'явы. Па свайму кампанентнаму складу падзяляюцца на аднаструктурныя і рознаструктурныя. Аднаструктурныя могуць адрознівацца наяўнасцю ці адсутнасцю часціцы не або ўжываннем супрацьлеглых па значэнню кампанентаў: дай божа 'пры пажаданні чаго-н.' - не дай божа 'пры непажаданні чаго-н.', пусты кашалёк 'пра адсутнасць грошай' - тугі (тоўсты) кашалёк 'пра наяўнасць вялікіх грошай'. Антонім з часціцай не адмаўляе што-небудзь і сцвярджае кантрастнае паняцце. Рознаструктурныя фразеалагічныя антонімы адрозніваюцца кампанентным складам і сінтаксічнай структурай: трымаць язык на прывязі 'маўчаць, не гаварыць лішняга'—распускаць язык 'гаварыць многа лішняга'; як кот наплакаў 'вельмі мала'— хоць касою касі 'вельмі многа'. Сустракаюцца кантэкстуальныя антонімы.

 

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных