ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Фразеалогія, яе прадмет і задачы. Разуменне фразеалогіі ў шырокім і вузкім сэнсе.Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца ўстойлівыя адзінкі мовы, называецца фразеалогія. Ф называецца і сукупнасць устойлівых адзінак якой-небудзь мовы ў цэлым, у мове таго ці іншага пісьменніка, у мове асобных мастацкіх твораў. Прадметам Ф з’яўляецца даследаванне катэгарыяльных прымет фразеалагічных адзінак, на падставе якіх выдзяляюцца асноўныя прыметы фразеалагічнасці і вырашаецца пытанне аб сутнасці гэтых адзінак. Ф звязана з лексікалогіяй, сінтаксісам і часткова са словаўтварэннем, аднак у адрозненне ад іх асноўнымі для Ф з’яўляюцца паняцці фразеалагічнай адзінкі і фразеалагічнай падсістэмы мовы. Асноўнай задачай Ф з’яўляецца вывучэнне фразеалагізмаў (фразеал. злучэнняў) як адзінак мовы, выдзяленне і хар. асобных тыпаў устойлівых спалучэнняў слоў, тлумачэнне іх структуры і саставу, устанаўленне іх паходжання і шляхоў развіцця, выкарыстанне ў мове. + апісанне міжфразеалагічнай і лексіка-фразеалагічнай сінаніміі, антаніміі, лексіка-семантычных груп, функцыянальна-стылістычнай дыферэнцыяцыі фразеалагізмаў, а таксама выяўленне шляхоў утварэння фразеалагізмаў і фразеалагічнай дэрывацыі – утварэння новых значэнняў фразеалагізмаў.
32. Фразеалагічны зварот, яго дыферэнцыяльныя прыметы. Семантыка-граматычныя ўласцівасці фразеалагізмаў. Адрозненне ад іншых моўных адзінак. Прыметы фразеалагічных адзінак: 1) Маюць адзіны цэласны сэнс (сабакам сена касіць), 2) Складаюцца з 2-х і больш кампанентаў (2-х: даць дуба, 3-х: жывога месца няма, 4-х: на чым свет стаіць), 3. Валодаюць ўстойлівасцю, узнаўляльнасцю, 4. Не падзяляюцца ў сінтаксічных адносінах (Ён працаваў як пень калода – як пень калода з’яўл. азначэннем). Фразеалагізмы маюць агульныя рысы са словам і свабодным словазлучэннем. Са словам: 1. Выражаюць адно паняцце, 2. Маюць цэласнае значэнне, 3. Могуць быць мнагазначнымі. Са свабодным словазлучэннем: 1. Маўць галоўны і залежны кампаненты, 2. Могуць быць звязаны рознымі тыпамі сінтаксічнай сувязі. Фразеалагізм і слова. Характэрная адзнака фразеалагізма - семантычная злітнасць і непадзельнасць (гэта збліжае яго са словам) пры раздзельнааформленасці кампанентаў. Тым больш што некаторыя фразеалагічныя адзінкі маюць адпаведныя словы-сінонімы. Пераважная большасць фразеалагізмаў, як і словы, суадносяцца з пэўнымі часцінамі мовы. Адносіны і сувязі фразеалагізмаў са словам у сказе нічым па сутнасці не адрозніваюцца ад адносін і сувязей паміж самімі словамі. Фразеалагізм можа дапасоўвацца да слоў, з якімі звязаны, кіраваць словам. Фразеалагізмам, як і словам, уласціва парадыгматычнасць. Як і словы, фразеалагізмы валодаюць лексічным значэннем, толькі ў фразеалагізмаў яно больш ацэначнае, экспрэсіўнае. Ім таксама ўласціва мнагазначнасць, як і словы, яны ўступаюць паміж сабой у сінанімічныя, антанімічныя адносіны і г. д. Але фразеалагізм – асобая адзінка мовы. Асноўнай прыметай адрознення ад слова з'яўляецца яе раздзельнааформленасць, у той час як слова цэльнааформлена. Фразеалагізм толькі суадносіцца са словам, фразеалагізм і слова не эквівалентныя, не адэкватныя як адзінкі мовы.адрознівае яго ад словазлучэння. Фразеалагізм і словазлучэнне. Словазлучэнне — гэта два словы і болей, якія звязаны паміж сабой па законах лексічнай і граматычнай спалучальнасці і якія перадаюць які-небудзь змест. У словазлучэнні нельга змяніць колькасць слоў, структурную мадэль і г. д., не змяняючы зместу, што магчыма з часткай фразеалагізмаў. Пераважная большасць фразеалагізмау з'яўляецца вынікам пераўтварэння свабодных злучэнняў слоў у фразеалагічна звязаныя. У некаторых выпадках у кантэксце фразеалагізм, як і словазлучэнне, можа прымаць паясняльныя словы, не парушаючы пры гэтым свайго сэнсу. Парадак слоў-кампанентаў у многіх фразеалагізмах у кантэксце няўстойлівы, незафіксаваны. Многія асаблівасці фразеалагізма нельга зразумець без супастаўлення з яго прататыпам — свабодным словазлучэннем. Аднак атаясамліваць фразеалагізм і словазлучэнне нельга. Паміж словамі-кампанентамі ў фразеалагізме няма тых сэнсава-фармальных сувязей, якія адзначаюцца паміж словамі ў свабодным словазлучэнні. Сэнс свабоднага словазлучэння цалкам выводзіцца са зместу асобных слоў, уваходзячых у яго склад. Сэнс фразеалагізма ніколі не з'яўляецца сумай значэнняў яго кампанентаў. Фразеалагізм генетычна з'яўляецца словазлучэннем, звязаны з ім як з патэнцыяльна магчымым або рэальна зафіксаваным сваім прататыпам (з гэтага боку фразеалагізм суадносіцца са словазлучэннем), але асаблівасць сэнсава-фармальных сувязей паміж кампанентамі фразеалагізма адрознівае яго ад словазлучэння.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|