ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Класіфікацыя фразеалагічных зваротаў паводле семантычнай злітнасці (фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы, спалучэнні, выразы).Семантычная класіфікацыя фразеалагізмаў. Упершыню падзел ФА па ступені злітнасці іх кампанентамі зрабіў В.В. Вінаградаў у 1947 г. Ён падзяліў на: 1. Фраз. Зрашчэнні, 2. Фраз. Адзінствы, 3. Фраз. Спалучэнні. Пазней Шанскі дадаў яшчэ адзін: 4. Фраз выразы. Фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы) – семантычна нераскладальныя словазлучэнні, значэнні якіх невыводныя са значэння кампанентаў (чорта с два, даваць дуба, бібікі біць). У складзе ідыём могуць прысутнічаць лексічныя, граматычныя архаізмы, можа назірацца адсутнасць сінтаксічнай сувязі між кампанентамі (спакон вякоў). Фразеалагічныя адзінствы – устойлівыя спалучэнні, адзінае цэласнае значэнне якіх метафарычна матывавана прамымі значэннямі іх кампанентамі (вынесці ўперад нагамі, трымаць камень за пазухай, насіць на руках). Асн. паказчыкі фразеалаг. адзінстваў: 1. Наяўнасць вобразнасці і жывой унутранай формы (віляць хвастом, хадзіць на задніх лапах), 2. Наяўнасць нерэальнага вобраза або вобразаў, заснаваных на гіпербале або літоце (кішкі марш іграюць, кот наплакаў, з рукамі адарваць, утапіць у лыжцы вады), 3. Наяўнасць сэнсаўтваральнага кампанента, г.зн. адно слова тлумачыць значэнне (на першы погляд, з галоднага краю), 4. Магчымасць устаўкі інш. слоў (цягнуць лямку можна уставіць службовую: цягнуць службовую лямку). Фразеалагічныя спалучэнні – семантычна раскладальныя, як правіла, двухкампанентныя, кожнае слова мае сваё значэнне: адно свабоднае, другое звязанае (кароткая памяць, але нельга кароткая думка, закадычны сябар). Фразеалагічныя выразы – словазлучэнні і сказы, семантычна члянімыя і цалкам складзеныя са слоў са свабоднымі значэннямі, але ў працэсе зносін ўзнаўляюцца як гатовыя адзінкі з пастаянным складам і значэннем (ВНУ, оптам і ўрозніцу, любви все возрасты покорны). Фразеалаг. зрашчэнні і адзінствы ўяўляюць сабой семантычна непадзельныя словаўтварэнні, адпавядаюць слову, словазлучэнню. А фразеалаг. спалучэнні і выразы ўтвараюць семантычна члянімыя ўтварэнні, іх значэнне роўнае значэнню іх кампанентаў.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|