ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Змест і формы арганізацыі выхаваўчай працы з навучэнцамі.Зместарганізацыівыхаваўчай працы – сукупнасць дз-няў н-ка і вучняў накіраваных на выхаванне пэўных адносін у дзяцей да інш. людзей, да гр-ва, да працы, да прыроды. Веды, на якіх бвзіруецца грамадскі вопыт. Форма выханання – упарадкаваны спосаб ажыццяўлення выхаваўчай працы. Па суб’екту арганізацыі: настаўнік, вучань, бацькі. Па колькасці людзей: індывідуальныя, мікрагрупавыя, групавыя і масавыя. Індывідуальныя, мікрагрупавыя і масавыя формы выхавання выкарыстоўваюцца ў пазакласнай і пазашкольнай працы. Пазакласныя формы працы - арганізаваныя мерапрыемствы, якія праводзяцца школай па-за урочны час для рашэння выхаваўчых задач (правядзенне чытацкіх канферэнцый, тэматычных вечароў, сустрэч з цікавымі людзьмі). Пазашкольныя формы працы - заняткі і масавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў пазашкольных установах (станцыях юнага натураліста, цэнтрах тэхнічнай творчасці). Па працягласці: кароткачасовыя, традыцыйныя і працяглыя. Пад зместам выхавання разумеюць сістэму ведаў, навыкаў, якасцяў і рыс асобы, якімі павінны авалодаць навучэнцы ў адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі і задачамі. Асноўныя кірункі выхавання - разумовае, фізічнае, працоўнае, маральнае, эстэтычнае выхаванне, - даюць магчымасць дасягнуць галоўную мэту выхавання - фарміраванне ўсебакова развітой асобы. Мэта выхавання сёння - рознабаковае развіццё чалавека, якое абапіраецца на яго здольнасці і таленты. Сродак дасягнення гэтай мэты - засваенне чалавекам базавых асноў культуры. Гэта культура жыццёвага самавызначэння: эканамічная культура і культура працы; маральная і экалагічная, мастацкая і фізічная; культура сямейных адносін; культура паводзін.
18. Фарміраванне навуковага светапогляду навучэнцаў. Светапогляд - спецыфічная форма свядомасці чалавека, якая уключае сістэму яго ведаў, поглядаў, у якіх выяўляецца яго адносіны да навакольнага свету і якія вызначаюць скіраванасць яго дзейнасці. Адрозніваюць светапогляд міфалагічны, рэлігіёзны,звычайны і навуковы. Звычайны светапогляд выцякае са стыхійнага ўсведамлення свету, яно часта не дазваляе асобе прымаць абгрунтаваныя рашэнні. Навуковы светапогляд заснаваны на веданні абгрунтаваных навукай законаў развіцця прыроды і грамадства. Задача школы - весці навучэнцаў ад звычайнага да навуковага светапогляду. Для фарміравання нав. светапогляду важнае значэнне мае ўвесь матэрыял засвоеных ведаў па прыродазнаўчых, гуманітарных прадметах. Вялікае значэнне мае пазакласная навучальна-выхаваўчая работа. Перадумова выхавання навук. светапогляду -глыбокае і трывалае авалоданне ведамі. Умовы фарміравання навук. светапогляду: а)тлумачэнне матэрыялу павінна ажыццяўляцца на аснове яркіх фактаў, іх аналізу; б)даваць глыбокае навук. тлумачэнне ўсіх вывучаных з’яў. в)выпрацоўваць у вучня імкненне да высвятлення ўсіх узнікаючых у яго пытанняў. г)развіццё пазнавальнай актыўнасці і самастойнасці вучня у працэсе навучальных і пазакласных заняткаў; д)узбуджэнне эмацыйных адносін вучня да вывучаемага матэрыялу; е)цесная сувязь навучання з жыццём; ж)улік іх узрастовых і індывідуальных асаблівасцей у працэсе навучальна-выхаваўчых работ.,з) грамадская накіраванасць.
Шацкій, Крупская – 20гг, Сухамлінскій – 50-60гг (адзін з першых пачаў падрыхтоўку дзяцей 6 год да навучання ў школе. Іннавацыі: урокі этыкі і псіхалогіі сямейнага жыцця, бацькоўская школа), Іваноў – 70-80гг
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|