ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Па крыніцах атрымання інфармацыі.А) Слоўныя метады дазваляюць у кароткі тэрмін перадаць вялікую па аб'ёме інфармацыю.(аповяд, гутарка). Б) Наглядныя - ужыванне ў працэсе навучання нагляднага дапаможніка і тэхнічных сродкаў. (метад ілюстрацый, метад дэманстрацый). в) Практычныя - заснаваныя на практычнай дзейнасці вучня, у выніку якой фарміруюцца практычныя ўменні і навыкі.(практыкаванні, лабараторныя, практычныя) 2. Па характары ўзаемадзейнасці настаўніка і вучняў: А. тлумачальна-ілюстрацыйны Б. рэпрадуктыўны (узнаўленне) В. метад праблемнага выхавання і выкладання Г. пошукавы (эўрыстычны) Д. даследчы (творчы) 3. Па асноўных кампанентах дзейнасці настаўніка: А. метады арганізацыі і ажыццяўлення вучэбна-пазнавальнай дзейнасці: славесны, наглядны. Практычны, рэпрадуктыўны. Праблемны, індуктыўны, дэдуктыўны, праца пад кіраўніцтвам настаўніка Б. метады навучання. Стымулявання і матывацыі: метады фарміравання абавязка і адказнасці, інтарэсаў В. метады кантролю і самакантролю: вусны, пісьмовы, лабараторны і практычны і гд. Метад рэалізуецца праз прыём – састаўная частка метаду навучання Сродкі навучання - матэрыяльныя або ідэальныя аб'екты, якія выкарыстоўваюцца для засваення навучэнцамі ведаў. Асноўныя функцыі сродкаў адукацыі: 1.Інфармацыйная; 2.Кантрольная; 3.Дапаможная (дапамагае ўспрымаць матэрыял);4.Падтрыманне пазнавальнай цікавасці; 5. Даступнасці матэрыялу; 6.Робіць цікавейшай самастойную працу навучэнцаў Класіфікацыя сродкаў адукацыі: 1. Натуральныя сродкі: а)жывыя аб'екты, б)нежывыя натур. аб'екты, в)гербарыі, калекцыі. 2. Выяўленчыя: табліцы, макеты, схемы, дыяграмы, карты. 3. Тэхнічныя: мікраскоп, лупа, кампутар. 4. Сродкі навучання на друкаванай аснове. 5. Аўдыёвізуальныя: відэафільмы, слайды. 6. Дыдактычныя матэрыялы: дэманстрацыйны і раздатачны матэрыял.
Умовы выбару метадаў навучання залежаць ад 1. агульных мэт адукацыі, выхавання і развіцця вучня і асноўных патрабаванняў суч.дыдактыкі 2. асаблівасцей зместу і метадаў дадзенай навукі і вывучаемага прадмета, тэмы 3. Асаблівасці методыкі выкладання канкрэтнай вучэбнай дысцыпліны 4. Мэты, задач і зместу матэрыялу канкрэтнага ўрока 5. Часу, адведзенага на вывучэнне мвтэрыялу 6. Узроставых асаблівасцей вучняў, іх пазнаваўчых магчымасцей 7. Узроўня падрыхтоўкі вучняў (адукаванасці, развіцця і выхаванасці) 8. Матэрыяльнай базы навучальнай установы, наяўнасці абсталявання, наглядных і тэхнічных сродкаў 9. Магчымасцей і здольнасцей настаўніка, узроўня тэарэт і практычнай падрыхтаванасці, метад. майстэрства і яго ўласных якасцей. Форма арганізацыі навучання - гэта устойлівая арганізацыя педагагічнага працэсу, якой уласцівыя сістэматычнасць і цэласнасць, пастаянства складу ўдзельнікаў, наяўнасць вызначанага рэжыму правядзення. Віды форм навучання: індывідуальныя, індывідуальна-групавыя, калектыўныя, класныя і пазакласныя, школьныя і пазашкольныя і інш. (указаць + і -) Індывідуальная форма навучання - навучэнцы выконваюць заданні індывідуальна, у хаце настаўніка або вучня. Дапамога настаўніка выступала альбо непасрэдна, альбо ўскосна, аказваемая вучню праз вывучэнне ім падручніка. Прыкладам непасрэдных і індывідуальных кантактаў настаўніка і вучня ў сучасных умовах з'яўляецца рэпетытарства. Індывідуальна-групавая форма - заняткі настаўнік вядзе з цэлай групай дзяцей, узровень падрыхтоўкі якіх быў розны. Настаўнік вёў навучальную працу з кожным вучнем асобна. Ён па чарзе пытаў у кожнага вучня пройдзены матэрыял, тлумачыў кожнаму ў асобнасці новы матэрыял, даваў індывідуальныя заданні. Калектыўныя формы - навучэнцы прыблізна аднаго ўзросту і ўзроўня падрыхтоўкі складаюць клас, які захоўвае ў асноўным пастаянны склад на ўвесь перыяд школьнага навучання; клас працуе па адзіным гадавым плане і праграме паводле пастаяннага раскладу. Індывідуалізацыя - ажыццяўленне прынцыпу індывідуальнага падыходу, арганізацыя навучальнага працэсу з улікам індывідуальных асаблівасцяў навучэнцаў, якая дазваляе стварыць аптымальныя ўмовы для рэалізацыі патэнцыйных магчымасцяў кожнага вучня. (карткі, індывідуальныя рознаўзроўненыя заданні) У школьнай практыцы індывідуалізацыя заўсёды адносная па прычынах: 1) звычайна ўлічваюцца індывідуальныя асаблівасці не кожнага вучня 2) улічваюцца толькі вядомыя асаблівасці (напрыклад, агульныя разумовыя здольнасці); Дыферэнцыяцыя навучання – форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці школьніка сяр. І старшага ўзросту, улічваючы схільнасці. Інтарэсы і здольнасці (факультатывы, профілі, падгрупы)
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|