ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Канвенцыя ААН і закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці" як юрыдычная і маральная аснова абароны правоў і інтарэсаў дзяцей.З часу стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (1945) аб'ектам яе адмысловага клопату і дапамогі заўсёды былі дзеці, іх дабрабыт і правы. Сэнс Канвенцыі аб правах дзіцяці складаецца першым чынам у шырокай прапагандзе неабходнасці абароны правоў і аховы законных інтарэсаў непаўналетніх дзяцей і мабілізацыі рэсурсаў на паляпшэнне іх становішча. Рэспубліка Беларусь падпісала і ратыфікавала Канвенцыю аб правах дзіцяці ў 1990г. Стаўшы ўдзельнікам Канвенцыі, Беларусь заявіла аб сваім абавязальніцтве стварыць у краіне годныя ўмовы жыцця і ажыццяўленне кожным дзіцём усяго комплексу правоў чалавека без дыскрымінацыі. Беларусь павінна не толькі гарантаваць магчымасць для кожнага дзіцяці рэальна карыстацца сваімі правамі, але і забяспечваць належную прававую абарону ў выпадку парушэння правоў, гэта значыць стварыць сістэму, якая ўлічвае інтарэсы дзіцяці. Права дзіцяці ў РБ.: гл.2 – дзіця і сям’я – адказнасць сям’і за дзіця, абавязкі дзяцей у сям’і, абарона сям’і дзяржавай, правы дзяцей, якія пражываюць асобна ад бацькоў; гл.3 – дзіця і грамадства – далучэнне да нацыянальнай і сусветнай культуры, права на адукацыю, дзіця і рэлігія, права на працу, права на адпачынак, права на аб’яднанне ў грамадския арганізацыі, права на абарону гонару і годнасці. гл.4 – абарона праў дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі; утрыманне і выхаванне дзяцей у дзіцячых установах; правы дзяцей-інвалідаў, дзяцей з недахопамі разумовага або фізічнага развіцця, абарона праў дзяцей у спецыяльных выхаваўчых установах. Такім чынам Закон аб правах дзіцяці з’яўляецца юрыдычным гарантам аховы правоў і інтарэсаў асобы, якія датычацца не толькі фізіялагічных патрабаванняў, але псіхалагічных. І таму разглядаецц як маральная аснова абароны правоў і інтарэсаў.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|