ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Асоба як прадмет выхавання. Знешнія і ўнутраныя фактары яе развіцця.Чалавек – адзінкавая прыродная істота, найвышэйшая ступень развіцця жывых арганізмаў на зямлі. Асоба - чалавек здольны самастойна прымаць абдуманыя рашэнні, несці адказнасць, незалежна дзейнічаць. З'яўляючыся часткай грамадства, асоба падвяргаецца пастаяннаму яго ўздзеянню і сама ўздзейнічае на грамадства, змяняючы яго. Індывід – асобны прадстаўнік чалавечага роду. Індывідуальнасць – своеасаблівасць і непаўторнасць псіхікі і асобы. Развіццеё чалавека – працэс колькасных і якасных змяненняў у арганізме чалавека. Віды развіцця: фізічнае, фізіялагічнае, псіхічнае, сацыяльнае і духоўнае. Фактары, якія ўплываюць на асобу: знешнія (асяроддзе і выхаванне) і ўнутраныя (спадчыннасць і ўласная актыўнасць асобы) Спадчыннасць вызначаюць як сукупнасць прыродных уласцівасцяў арганізма, перадаваных ад пакалення да пакалення. Спадчыннасць праграмуе перадачу ад дарослых дзецям аблічча, колеру валасоў; групу крыві і рэзус-фактар, задаткі здольнасцяў і інш. Асяроддзе разглядаюць як сукупнасць умоў існавання жывых арганізмаў і чалавека. Макраасяродзе - акружаючая нас касмічная прастора. Шматлікімі эксперыментамі пацверджаны ўплыў космасу, размяшчэння зорак, камет, дзеянні магнітных бур на чалавека. Геаграфічнае - тэрытарыяльны ландшафт са сваёй геаграфічнай шырынёй і даўгатой, кліматам, разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету, экалагічнымі ўмовамі. Сацыяльнае - сукупнасць грамадскіх адносін, якія складваюцца ў грамадстве (уклад жыцця, традыцыі). Хатняе - асяроддзе блізкіх людзей, матэрыяльныя ўмовы. Мікраасяроддзе - гэта асаблівасці кватэры або працоўнага памяшкання, а менавіта геаметрычныя формы кватэры, расстаноўка мэблі. Выхаванне можа аказаць фарміруючы ўплыў на развіццё шляхам трэніроўкі і практыкаванняў (спартовыя дасягненні, умацаванне здароўя). Толькі пад уплывам абгрунтаванага выхавання і стварэння адпаведных умоў індывідуальныя прыродныя задаткі могуць перарасці ў здольнасці. Найважнейшыя заканамернасці і фактары развіцця і фарміравання асобы можна разглядаць як знешнія і ўнутраныя. Да знешніх адносяцца сукупны ўплыў асяроддзя і выхавання. Да ўнутраных фактараў - запатрабаванні ў зносінах, сацыяльныя запатрабаванні - духоўныя, творчыя запатрабаванні, якія ўзнікаюць пад уздзеяннем асяроддзя і выхавання.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|