ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Заканамернасці і прынцыпы выхавання.Заканамернасці выхавання устойлівыя, паўтаральныя сувязі ў выхаваўчым працэсе, рэалізацыя якіх дазваляе дамагацца эфектыўных вынікаў у развіцці і фарміраванні асобы. Заканамернасці выхаваўчага працэсу: - чым змястоўней пабудаваная і арганізаваная разнастайная дзейнасць навучэнцаў, тым эфектыўней будзе здзяйсняцца фарміраванне асобы ў выхаваўчым працэсе; - фарміраванне асобы будзе адбывацца эфектыўней, калі ў працэсе выхавання развіваецца яе інтэлектуальная і эмацыйна-валявая актыўнасць; - чым мацней станоўчы ўплыў выхаваўчага працэсу на ўнутраную сферу асобы, тым будзе вышэй і яго вынік. Калі ў навуцы дастаткова добра тэарэтычна распрацаваны заканамернасці. То яны становяцца прынцыпамі практычнага дзейнасці. Прынцыпы выхавання - гэта агульныя зыходныя палажэнні, у якіх выяўленыя асноўныя патрабаванні да зместу, арганізацыі выхаваўчага працэсу. Прынцыпы: - уключэнне асобы ў разнастайныя віды дзейнасці (творчую, грамадскую) - стымуляванне ў працэсе дзейнасці, накіраванне на перспектыву роста - сувязь выхавання з жыццём і працай (шырокае азнаямленне выхаванцаў з грамадскім і працоўным жыццём людзей; прыцягненне выхаванцаў да рэальных жыццёвых адносін); - апора на станоўчае ў выхаванні (абапіраючыся на станоўчыя інтарэсы выхаванцаў (інтэлектуальныя, эстэтычныя), вырашаюцца задачы працоўнага, маральнага, эстэтычнага выхавання); - гуманізацыя выхавання (гуманныя адносіны да асобы выхаванца, павага яго правоў, адмова ад пакаранняў у спалучэнні з высокай патрабавальнасцю); - асабісты падыход (улік індывідуальных характарысатык і магчымасцяў выхаванцаў); - ажыццяўленне выхаванне ў калектыве і праз яго - адзінства выхаваўчых уздзеянняў (каардынацыя сіл школы, сям'і і грамадскасці ў выхаванні школьніка). Метады выхавання - гэта шляхі ўплыву на свядомасць, паводзіны школьнікаў для рашэння педагагічных задач у сумеснай дзейнасці іх з настаўнікам. Метады выхавання варта адрозніваць ад сродкаў выхавання, з якімі яны звязаныя. Сродкамі выхавання з'яўляюцца, першым чынам, прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія выкарыстоўваюцца для рашэння педагагічных задач. Метад выхавання рэалізуецца праз дзейнасць педагога, сродак жа (кніга, кінафільм і інш.) можа ўплываць і без педагога. Класіфікацыя метадаў па Шчукінай: 1. Метады фарміравання свядомасці асобы (1. перакананне: бяседа, расказ, дыспут; 2.унушэнне: самаўнушэнне, 3.метад праблемных сітуацый) 2. Метады арганізацыі дзейнасці і фарміраванне вопыту грамадскіх паводзін (1.інстркутаж, 2.практыкаванне: рэжым, практ.заняткі па культуры паводзін, 3.метад прыклада: уласны прыклад, абагульнены прыклад) 3. Метады пед. Стымулявання паводзін і дзейнасці (1.пед. патрабаванне: прамое [распараджэнне, загад] і ўскоснае [намёк, парада], 2.перспектыва, 3.заахвочванне: матэрыяльнае і маральнае, 4.пакаранне,5. Крытыка: прамая і ўскосная,6 метад “выбуху”: рэзкая мера – давядзенне да апошняй стадыі канфлікта) Класіфікацыя па Харламаву: Перакананне, станоўчы прыклад, адабрэнне, асуджэнне, патрабавальнасць, кантроль, пераключэнне на іншыя віды дзейнасці Метады самавыхавання: самакрытыка, самапакаранне, самапрымус, самазагад і гд. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|